Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі

Музей чыгуначнай тэхнікі

Музей чыгуначнай тэхнікі быў заснаваны 15 мая 2002 года. Экспазіцыя музея складаецца з экспанатаў рухомага саставу (56 адзінак).

У музеі знаходзяцца 170 экспанатаў тэхнічнага абсталявання чыгуначнага транспарта розных перыядаў гісторыі.

У 2005–2010 гг. музейны фонд павялічыўся на 15 адзінак натурных экспанатаў рухомага саставу.

Экспанаты музея даюць магчымасць адчуць магутнасць і прыгажосць, унікальнасць і значнасць многіх ідэй, рэалізаваных падчас стварэння чыгункі, дакрануцца да мінулага і па-сапраўднаму ацаніць усю гісторыю развіцця і ўдасканалення чыгуначнай тэхнікі ў розныя перыяды.

Вялікай папулярнасцю музей карыстаецца не толькі сярод грамадзян Рэспублікі Беларусь, але і сярод турыстаў з блізкага і далёкага замежжа. Музей размешчаны побач з сусветна вядомым гісторыка-культурным помнікам “Брэсцкая крэпасць.

Кантактная інфармацыя:

Тэлефон: (+375 162) 26 37 64
Адрас музея: Рэспубліка Беларусь, 224004, г. Брэст, вул. Машэрава, 2