Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі

База адпачынку «Белае возера»

База адпачынку «Белае возера» знаходзіцца на беразе возера Белае, што ўваходзіць у басейн Серадавай ракі і злучана каналамі з азёрамі Чорным і Рагазнянскім, якія знаходзяцца побач. Запаведныя лясы і азёры робяць мясцовасць незвычайна прывабнай для адпачынку. Плошча возера Белае складае 0,5 км2, яго максімальная глыбіня 21 м. Тут водзяцца ракі – абавязковыя спадарожнікі чыстай вады. Аматары рыбнай лоўлі і падводнага палявання маюць усе магчымасці для актыўнага адпачынку, паколькі ў возеры водзяцца чырвонапёркі, ляшчы, шчупакі і іншыя віды рыб.

База адпачынку «Белае возера» можа прыняць адначасова 150 чалавек. Да паслуг адпачываючых – двух- и трохмесныя добраўпарадкаваныя пакоі, сталовая, бар, бібліятэка, лодачная станцыя, пракат спартыўнага інвентару, летняя танцпляцоўка, більярдная, сауна, басейн, спартыўная пляцоўка, вартаваная аўтастаянка. Забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы для дзяцей і дарослых, вечары адпачынку, прагулкі і экскурсіі зробяць ваш вольны час прыемным і разнастайным.

Збалансаванае харчаванне, спрыяльныя кліматычныя ўмовы паспрыяюць умацаванню здароўя, ачышчэнню арганізма ад шматлікіх шкодных рэчавін, паляпшэнню функцыянавання дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм, стабілізацыі абменных працэсаў.

Адрас: 225026, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкі раён, б/а «Белае возера»
Тэл.: (+375 162) 26 23 70, 26 24 70

ПРЭЙСКУРАНТ. ПУЦЁЎКІ

ПРЭЙСКУРАНТ. ІНВЕНТАР

ПРЭЙСКУРАНТ. ПРАКАТ

ПРЭЙСКУРАНТ. БАНЯ