Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі

Гісторыя

Брэсцкае аддзяленне чыгункі знаходзіцца на захадзе Рэспублікі Беларусь.

Горад Брэст — канцавая станцыя галоўнай чыгуначнай артэрыі краіны. Чыгуначная станцыя захавала назву горада, які з’яўляецца трэцім па старажытнасці горадам рэспублікі пасля Полацка (862) і Турава (980 г.).

Першы рэйкавы пуць у раёне Брэста з’явіўся ў 1869 годзе, калі за кошт казны быў пабудаваны невялікі ўчастак ад прыватнай Варшава-Тэрэспальскай чыгункі да Кобрынскага форштадта Брэст-Літоўскай крэпасці. Ён быў адкрыты 1 лістапада 1869 года і перададзены для эксплуатацыі Варшава-Тэрэспальскай чыгунцы 16 (28) лістапада.

У XIX стагоддзі Брэст становіцца буйным чыгуначным вузлом, што сфарміраваўся ў выніку аб’яднання двух станцый, якія належалі розным чыгункам. Гэта адбылося ў 1871 годзе. Праз 10 гадоў у Брэсце розныя казённыя і прыватныя чыгункі  ўжо мелі 5 станцый, якія працавалі ў 6-ці кірунках: Варшава, Граева, Хелм, Ковель, Масква, Бранск.

На пачатку XX стагоддзя Брэсцкі чыгуначны вузел перасякалі Маскоўска-Брэсцкая, Прывісленская, Паўднёва-Заходняя і Палескаія чыгункі. Тут былі створаны 7 станцый, 5 лакаматыўных дэпо, 2 вагонных дэпо, 2 дыстанцыі пуці, дыстанцыя сігналізацыі і сувязі. У першым дзесяцігоддзі XX стагоддзя пачаўся працэс механзацыі  кіравання стрэлкамі і сігналамі.

З 1919 да 1939 года Брэст уваходзіў у Віленскую Дырэкцыю, а вузел не развіваўся. Акрамя таго, частка двухкалейных ўчасткаў, была пераабсталявана ў аднакалейныя  (Брэст-Лунінец і Брэст-Чарэмха), а чатырохкалейны ўчастак Брэст-Жабінка стаў двухкалейным.

У 1939 годзе загадам НКПС № 229/Ц ад 02.12.1939 было арганізавана Брэсцкае (Брэст-Літоўскае) аддзяленне. Яго кіраўніком з 1939 па 1941 год працаваў Леў Давыдавіч Елін.

У гады Першай сусветнай вайны вузел не быў пашкоджаны, паколькі Брэсцкая крэпасць і горад былі здадзены без бою. Ветка, на якой стаяў цягнік імператара  (яна так і называецца да сённяшнега дня — Царская ветка), стала злучальным шляхам паміж станцыямі Буг і Брэст-Паўночны.

У пасляваенныя гады чыгуначны транспарт быў поўнасцю адноўлены, акрамя таго, па ўсіх яго накірунках было праведзена карэннае пераабсталяванне і рэканструкцыя.

На сённяшні дзень Брэсцкае аддзяленне знаходзіцца ў межах наступных станцый  (уключна): Лясная, Лоўча, Хаціслаў, Уладава, Высока-Літоўск і ўключае 32 станцыі, з якіх Брэст-Усходні і Брэст-Паўночны з’яўляюцца пазакласавымі, і 44 прыпыначныя пункты.

Пасля вызвалення Брэста начальнікамі аддзялення працавалі : Самуіл Аляксеевіч Грынько (1944-1946), Дзмітрый Паўлавіч Карастылёў (1946-1957), Цімафей Васільевіч Якаўлеў (1957-1971), Леанід Мікалаевіч Шэннікаў (1971-1981), Мікалай Мікалаевіч Шафроненка (1981-1984), Міхаіл Цімафеевіч Грыбоўскі  (1984-1995), Уладзімір Ільіч Жарэла (1995-2002), Уладзімір Іосіфавіч Рынг (2002-2007).

З 2007 года Брэсцкае аддзяленне ўзначальвае Аляксандр Міхайлавіч Шматаў.

У адпаведнасці з патрабаваннямі Грамадзянскага кодэкса і Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 14.12.2000 года, Брэсцкае аддзяленне  чыгункі атрымала статус рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства.